gototopgototop
E-mail: Jan_Padre@tut.by


Клопат пра сям'ю: Пытанні для бацькоў на месяц люты Друк E-mail
03.02.2012 18:59

Rachunek2012

Пытанні для бацькоў на месяц люты

 

- Ці з прычыны эгаізму, маладушнасці і звычкі да выгодаў не абмяжоўвалі вы колькасці дзяцей?
- Ці не шукалі толькі пачуццёвай асалоды? Ці не ўжывалі штучных сродкаў для прадухілення зараджэння новага жыцця?
- Ці пазнаёміліся з натуральнымі метадамі распазнавання плоднасці, каб карыстацца імі, калі вашыя магчымасці, здароўе, даходы не дазваляюць мець вельмі вялікую сям'ю?
- Ці не мелі пазашлюбных сувязяў? Ведаем, што самым галоўным выхаваўчым крытэрыем з'яўляецца сямейны клімат, у якім жывуць і гадуюцца дзеці. Найважнейшыя псіхалагічныя адкрыцці выразна паказалі рашучы ўплыў першых гадоў і асяроддзя на фармаванне характару дзіцяці.
- Ці сямейная атмасфера, якую вы стварылі дома, сапраўды хрысціянская? Ці ў вашым доме ўсе жывуць паводле веры? Ці мабыць, пераважае ў ім практычны матэрыялізм?
- Ці пануе ў доме клімат самаахвярнасці, ці няма рэлігійнай абыякавасці? Ці вашыя заўвагі наконт сямейных альбо грамадскіх падзеяў - гэта заўвагі людзей, якія вераць?
- Ці ведаюць дзеці, што вы выконваеце рэлігійныя абавязкі? Ці самі разумееце і стараецеся, каб вашыя дзеці зразумелі, што маральныя законы з'яўляюцца не запаведзямі суровага і патрабавальнага Бога, а ўяўляюць сабою запаведзі Айца, які любіць нас і заклікае, каб мы сталі лепшымі, руплівей служачы людзям, братам нашым?
- Ці выхоўваеце дзяцей, падаючы ім добры прыклад? Ці навучаеце іх рэлігіі і ці пасылаеце на заняткі па рэлігіі?
- Ці выхоўваеце ў сваіх дзецях звычку да парадку і працы? Ці не належыце да тых бацькоў, якія ўсё робяць за дзяцей?
- Ці маеце кантакт з кожным з вашых дзяцей і ці не вылучаеце сярод іх лепшых і горшых? Ці намагаецеся здабыць іх давер? Ці аднолькавыя для вас, бацькоў і дзяцей, загады і забароны?
- Ці не крытыкуеце вы легкадумна пры дзецях уладу (касцёльную, школьную, дзяржаўную), падрываючы гэткім чынам не толькі яе аўтарытэт, але найперш ваш уласны, бацькоўскі?
- Ці шчыра адказваеце падросшым дзецям на пытанні, звязаныя з іх нараджэннем? Ці ствараеце пры гэтым здаровую атмасферу, гаворачы пра нараджэнне, як пра нешта добрае і нармальнае (што жанчыны бываюць у благаславёным стане, нараджаюць, кормяць дзяцей; што мужы кахаюць іх і праяўляюць сваё каханне і апеку)?
- Ці наадварот, не здолелі даць належнага адказу альбо яшчэ горш, дапускалі брыдкія а некдоты, якія зневажаюць чалавечую годнасць? Вядома, трэба не забывацца пра тактоўнасць, разважнасць і паслядоўнасць, каб не разгубіцца ў гэтай далікатнай сітуацыі.
- Як стараецеся выправіць заўважаныя ў дзяцей заганы? Можа, хутчэй звяртаецеся да сродкаў пакарання, чым да настаўлення, павучання добрым словам?
- Ці стасуюцца вашыя патрабаванні з магчымасцямі дзяцей? Можа, вы занадта суровыя альбо паблажлівыя?

Матэрыял сайта: www.catholic.by


 
Интересная статья? Поделись ей с другими:

Перакладчык

Дзейнасць

Казанні для дзяцей

Нататкі з амбоны

Now online:
  • 21 guests
Total members: 3

Выпадковыя здымкі

Скрынка малітваў

blCelina

Гаміліі Мітрапаліта

gamilii

Пастырскія лісты

biskup

Апошнія відэа


YouTube