|
Моладзевы гурт "Soli Deo": V Калядны Вечар "Бэтлеемская зорка" |
|
|
|
23.01.2012 22:07 |
У нашай парафіі адбыўся V Калядны вечар "Бэтлеемская зорка". Прайшоў ён у мясцовым Доме культуры 8 студзеня 2012 г. і складаўся з дзвюх частак - тэатралізаванай пастаноўкі і вакальна-інструментальнага канцэрта калядных песень. На канцэрце выступіў парафіяльны моладзевы гурт «Soli Deo» пад кіраўніцтвам Генадзія Занкоўскага.
|
|
Моладзевы гурт "Soli Deo" - Абвяшчэння катэдральнага касцёла ў Віцебску |
|
|
|
19.06.2011 14:31 |
 У пятніцу вечарам 17 чэрвеня 2011 года ў 20.00 на пярэдадні ўрачыстай літургіі абвяшчэння новага катэдральнага касцёла, якім стала святыня Езуса Міласэрнага, адбылася малітоўная сустрэча моладзі з удзелам розных музычных гуртоў з парафій: Квасоўкі "Soli Deo" (Толькі Бог), Мінска "Небасхіл", Шуміліна, Віцебска, а таксама гурт пінскай семінарыі «Подых Духа». Наш парафіяльны гурт запрасіў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. Гурт выканаў 6 музычных твораў.
|
|
Дзіцячы гурт "Soli Deo" - І Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці |
|
|
|
03.06.2011 21:26 |
 1 чэрвеня 2011 г., у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў І Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці пад назвай «Засей зерне любові». Удзел у ім прынялі каля 800 чалавек. З Квасоўкі удзельнічала 53 чалавек. Дзеці з усёй дыяцэзіі ( з нашай парафіі - 53 чалавек) сабраліся ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Разам яны весяліліся, вучыліся танцаваць, спяваць, удзельнічалі ў гульнях, праводзілі час на малітве і пазнавалі Біблію. Дзіцячы гурт - "Soli Deo" (з 7 дзяцей 7 клас) выступіў з канцэртам, і праспяваў 4 песьні, - дадалі ўсім вясёлага настрою і суправаджалі добрую забаву.
|
|
Дзіцячы гурт "Soli Deo" - Канцэрт у гонар бл. Яна Паўла ІІ |
|
|
|
02.05.2011 19:56 |
1 мая, у Нядзелю Божай Міласэрнасці, адбылася беатыфікацыя Слугі Божага Яна Паўла ІІ, таму асаблівым чынам у 10.00 парафіяне праслаўлялі благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ у касцёле. Пасля у 16.30 у мясцовым Доме культуры прайшла вечарына пад назвай «Абба, Ойча», якая дапамагла наблізіць постаць Вялікага Папы і паглыбіць веды аб яго Пантыфікаце. Адбылася мэдыйная прэзентацыя (слайды і відэа ролікі) пра бл. Папу Яна Паўла ІІ у суправаджэнні дзіцячага гурта "Soli Deo" пад кіраўніцтвам сп. Генадзія Занкоўскага.
|
|
Моладзевы гурт "Soli Deo" |
|
|
|
20.03.2011 22:45 |
Парафіяльны моладзевы гурт "Soli Deo".
Вось нарэшце ён з'явіўся і на парафіяльнай старонцы ў сеціве!
Гурт рыхтуецца да канцэрта "Вялікая Пасха".
Першы канцэрт гурт паставіць у сваей парафіі.
|
|
|
|
|