| Анонсы: Апостальскі нунцый наведае Гродзенскую дыяцэзію |
|
|
|
| 26.01.2012 12:13 |
4-5 лютага 2012 года Гродзенскую дыяцэзію наведае арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі нунцый у Беларусі. Гэта будзе ўжо другі візіт прадстаўніка Ватыкана на Гродзеншчыну. Упершыню іерарх сустрэўся са святарамі гэтай дыяцэзіі ў снежні мінулага года падчас каляднай сустрэчы ў Лідзе.
У межах візіту 3-5 лютага 2012 г. Апостальскі нунцый узначаліць святую Імшу ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя. Распачнецца яна а 12-й гадзіне. Арцыбіскуп Гуджэроцці быў прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусі 16 ліпеня 2011 года. У Беларусь прыбыў 10 кастрычніка. Меркаваная праграма: матэрыял сайта: www.grodnensis.by
3 лютага: 18.00 - сустрэча ў біскупа з супрацоўнікамі Дыяцэзіяльнай курыі 4 лютага: 9.30-13.45 - Наведванне парафій і святынь Гродна (катэдра, Пабрыгіцкі касцёл, Пабернардынскі касцёл, Францішканскі касцёл, святыня, якая будуецца ў мікрараёне Фолюш, новыя касцёлы на Дзевятоўцы і Вішняўцы) 15.00 - сустрэча з алюмнамі ВДС у Гродне 16.30 - сустрэча з выкладчыкамі Вышэйшай духоўнай семінарыі 18.00 - св. Імша для семінарыстаў у капліцы ВДС 5 лютага 10.00 - прэс-канферэнцыя для каталіцкіх і іншых мясцовых СМІ (акрэдытацыя па тэл. +375292802462, кс. Павел Салабуда) 11.00 - наведванне катэхетычнага інстытута і сустрэча са студэнтамі 12.00 - св. Імша на лацінскай мове ў катэдры ДЛЯ ДАВЕДКІ: Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 г. у г. Верона, што ў Італіі. Святарскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 1982 г. Cкончыў факультэт Усходніх моваў і літаратуры пры Венецыянскім дзяржаўным універсітэце «Cà Foscari», а таксама атрымаў вучоную ступень магістра навукі святой літургіі пры Папскім літургічным інстытуце св. Анзэльма ў Рыме. У 1985 г. паступіў на служэнне ў Апостальскую Сталіцу ў Кангрэгацыю па справах Усходніх Касцёлаў. Да свайго прызначэння Апостальскім Нунцыем у Беларусі нёс служэнне ў Грузіі, Арменіі і Азербайджане. |