gototopgototop
E-mail: Jan_Padre@tut.by

Літургія Вялікі Пост Вялікі пост патрэбны кожнаму, хто жадае абраць жыццё і благаслаўленне.

Вялікі пост патрэбны кожнаму, хто жадае абраць жыццё і благаслаўленне. Друк E-mail
21.02.2012 20:44
PopielecВялікі пост - саракадзённы літургічны перыяд падрыхтоўкі да Велікодных святаў. Ён традыцыйна пачынаецца ў Папяльцовую сераду, якая называецца так ад абраду пасыпання галоваў попелам. 
У гэты дзень у касцёлах адбываецца благаслаўленне попелу са спаленых галінак вербаў, асвечаных у леташнюю Пальмовую нядзелю. Гэтым попелам святар пасыпае галовы вернікаў са словамі: «Кайцеся і верце ў Евангелле» альбо «Памятай, што ты - прах, і ў прах вернешся». Гэтае літургічнае дзеянне выяўляе нашу гатоўнасць да пакаяння, да велікапосных аскетычных практыкаванняў, а таксама падкрэслівае праўду пра смяротнасць і прамінальнасць часовых дабротаў. 
Вялікі пост - гэта выкананне волі Нябеснага Айца, які бачыць патаемнае і аддасць табе.

Вялікі пост - гэта час абнаўлення, пакаяння.

Вялікі пост - гэта сапраўднае падарожжа, гэта - вясна духу.

Вялікі пост - гэта час нашага вызвалення.

Вялікі пост без малітвы - зусім не пост.

Вялікі пост - гэта асаблівы час у рытме касцельных пакутных набажэнстваў.

Вялікі пост - гэта час нашага навяртання.

Вялікі пост - гэта грунтоўная праца і дапамога людзям у патрэбе

Вялікі пост - гэта значная прапанова для тых, хто не баіцца цішыні і разважання, а таксама для тых, для каго важнейшым з'яўляецца тое, кім яны ёсць, а не тое, што маюць.

Вялікі пост - гэта найперш час узрастання ў любові да Бога праз супакаенне, прыватную малітву, сакрамэнт паяднання.

Вялікі пост - радасць устрымання дзеля Тварца, бо гэта ўсё, што мы можам Яму даць.

Вялікі пост - гэта час духоўнага ўстрымання, пераасэнсавання нашых узаемаадносін і стасункаў з Богам, Касцёлам, людзьмі.

Вялікі пост і малітва - два крылы. Гэта поўнае змяненне (такая таямніца пакаяння), гэта паміранне для сябе, але яно дае крылы. Прабачэнне і дараванне - цуд. Яно - благадаць. Гэта дар Бога, а не наша ўласнае дасягненне.

Вялікі пост не мэта, а сродак - сродак утаймаваць сваю плоць і ачысціцца ад грахоў. Без малітвы і пакаяння пост становіцца ўсяго толькі дыетай.

Вялікі пост - гэта каштоўная аскетычная практыка і духоўная зброя ў барацьбе з усялякай магчымай неўпарадкаванай прывязанасцю да саміх сябе.

Вялікі пост - гэта дабравольнае адмаўленне ад прыемнасці, якой з'яўляецца ежа, i ад іншых матэрыяльных дабротаў.

Вялікі пост - гэта час, калі мы абмяжоўваем сябе ў задавальненнях, забавах і ежы. Які сэнс, калі мы перастаем есці, але ямо адзін аднаго?

Вялікі пост - гэта пост, які корміць, бо ежай свядомага і адказнага чалавека з'яўляецца разважанне і разважлівасць, а таксама ўчынкі, вартыя людской годнасці.

Вялікі пост - гэта сродак, які дазваляе аднавіць сяброўства з Богам.

Вялікі пост - гэта як ахвяра Богу, як час духоўны патрэбны нам для роздумаў пра нашае жыццё, пра тое, навошта мы прыйшлі ў гэты свет і ці правільна мы жывём.

Вялікі пост - гэта найперш час роздумаў, малітвы, гутарак з Богам.

Вялікі пост - гэта духоўны час, у які не трэба распальваць плоць і асабліва весяліцца.

Вялікі пост - гэта значная прапанова для тых, хто не баіцца цішыні і разважання, а таксама для тых, для каго важнейшым з'яўляецца тое, кім яны ёсць, а не тое, што маюць.

Вялікі пост - гэта найперш адмаўленне ад таго, што перашкаджае ў іх развіцці і шчасці.

Вялікі пост - гэта пост ад шуму і наіўнасці.

Вялікі пост - гэта свядомае адмаўленне ад граху і слабасці.

Вялікі пост - гэта спыненне легкадумнасці і пошуку толькі часовай прыемнасці любым коштам, нават коштам сумлення, здароўя і жыцця.
Вялікі пост - гэта адрачэнне ад эгаізму і цынізму.

Вялікі пост - гэта пост ад суму і бездапаможнасці, ад пыхі і пачуцця самадастатковасці.

Вялікі пост - гэта найперш час узрастання ў любові да Бога праз супакаенне, прыватную малітву, сакрамэнт паяднання.

Вялікі пост - гэта таксама час узрастання ў любові да самога сябе праз разуменне ўласнай таямніцы, час панавання над сабой і вызвалення сябе ад слабасцяў і залежнасцяў.

Вялікі пост - гэта час узрастання ў любові да іншага чалавека праз чуйнасць да яго лёсу (міласціна), праз паяднанне з бліжнімі, а таксама праз навучанне сталай любові.

Вялік пост - гэта час навяртання. І так чыніць, каб быць свядомым, добраахвотным і радасным дарам для іншых.

Вялікі пост - гэта значыць вучыцца думаць, кахаць і працаваць па прыкладзе Хрыста.

Вялікі пост - гэта шанс для тых, хто ўсведамляе, што з'яўляецца Божым скарбам, а не бязвольнай марыянеткай у руках Збаўцы.

Мы б раілі вяселлі перанесці, дыскатэкі не наведваць, таму што пост - гэта духоўны час, у які не трэба распальваць плоць і асабліва весяліцца. Паводле традыцыі мы нават імкнёмся ў госці не хадзіць, таму што наведванне гасцей - гэта заўсёды весялосць. Я б раіў у пост абмежаваць прагляд тэлевізійных праграм і перадач, асабліва бессэнсоўных, забаўляльных. Можна глядзець пазнавальныя, навукова-папулярныя праграмы, навіны - яны не маюць асаблівага ўздзеяння на пачуцці.

Бэнэдыкт XVI жадае, каб Вялікі пост дапамог «кожнай сям'і і кожнай хрысціянскай супольнасці аддаліцца ад усяго, што перашкаджае духу, і паглыбіць тое, што корміць душу, адкрываючы яе на любоў да Бога і бліжняга». Для дасягнення гэтай мэты Святы Айцец асабліва раіць больш маліцца, чытаць Святое Пісанне і разважаць над ім, часта прыступаць да споведзі, а таксама актыўна ўдзельнічаць у Эўхарыстыі і перадусім у нядзельнай святой Імшы. З такою ўнутранаю гатоўнасцю ён заклікае вернікаў паўсюднага Касцёла ўвайсці ў атмасферу велікапоснага пакаяння і просіць Найсвяцейшую Панну Марыю спадарожнічаць і падтрымліваць у працы вызвалення сэрцаў з няволі граху, каб яны ўсё больш станавіліся «жывым табэрнакулюмам Бога».

Падрыхтаваў паводле інтэрнэт сайтаў Павел Леванец

 
Интересная статья? Поделись ей с другими:

Перакладчык

Дзейнасць

Казанні для дзяцей

Нататкі з амбоны

Now online:
  • 13 guests
Total members: 3

Выпадковыя здымкі

Скрынка малітваў

blCelina

Гаміліі Мітрапаліта

gamilii

Пастырскія лісты

biskup

Апошнія відэа


YouTube